Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/76

Гэта старонка не была вычытаная

тое яму і падабаецца, што разумна — тое яму і падавай, а адкуль яно ідзе, — яму ўсёроўна. Яго здаровы розум ахвотна пакпіць над сухарлявым нямецкім рассудкам; але немцы, як кажа Хор, цікавы народзец, і павучыцца ў іх ён заўсёды рады. Дзякуючы выключнасці свайго становішча, сваёй фактычнай незалежаасці, Хор гаварыў са мною шмат аб чым, чаго ад другога сілком не выцягнеш, як кажуць мужыкі, жорнамі не вымелеш. Ён сапраўды разумеў сваё становішча. Разважаючы з Хорам, я ў першы раз пачуў простую, разумную гутарку рускага мужыка. Яго веды былі досыць, па-свойму, абшырны, але чытаць ён не ўмеў; Каліныч — умеў. „Гэтаму шалапаю грамата далася“, — заўважыў Хор: — „у яго і пчолы спрадвеку не паміралі“. — „А дзяцей ты сваіх навучыў грамаце?“ — Хор прамаўчаў. — „Федзя ведае“. — „А іншыя?“ — „Іншыя не ведаюць“. — „Га, што?“ — Стары не адказваў і перамяніў гутарку. Між іншым, як ён ні быў разумны, але і яму былі ўласцівы шмат якія забабоны і прадузятыя погляды. Баб ён, напрыклад, ненавідзеў ад усяе душы, а ў вясёлы час спацяшаўся і здзекваўся з іх. Жойка яго, старая і сварлівая, увесь дзень не злазіла з печы і бясконца бурчэла і лаялася; сыны не звярталі на яе ўвагі, але нявестак яна трымала