Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/78

Гэта старонка не была вычытаная

лапці“. — „Ён мне дае на лапці“. — „Так, у мінулым годзе грыўню падарыў“. — Каліныч з прыкрасцю адварачваўся, а Хор заліваўся смехам, прычым яго маленькія вочкі знікалі зусім.

Каліныч спяваў досыць прыемна і паігрываў на балалайцы. Хор слухаў, слухаў яго, схіляў раптам на бок галаву і пачынаў падпяваць жаласлівым голасам. Асабліва любіў ён песню: „Доля ты мая, доля!“ Федзя не ўпускаў выпадку пасмяяцца з бацькі. „Чаго, стары, разжаліўся?“ Але Хор падпіраў шчаку рукой, заплюшчваў вочы і скардзіўся на сваю долю… Затое, у другі час, не было чалавека больш стараннага, чым ён: заўсёды корпаецца дзе-небудзь — цялегу папраўляе, плот падпірае, збрую пераглядае. Асаблівай чыстаты ён, аднак, не прытрымліваўся і на мае заўвагі адказаў мне аднойчы, што „трэба, значыць, каб у хаце жыццём пахла“.

— Паглядзі ты, — сказаў я яму: — як у Каліныча на пасецы чыста.

— Пчолы-б жыць не сталі, бацюхна, — сказаў ён уздыхнуўшы.

— „А што“, — спытаў ён мяне ў другі раз: — „у цябе свая бацькаўшчына ёсць?“ — „Ёсць“. — „Далёка адсюль?“ — „Вёрст сто“. — „Што-ж ты, бацюхна, жывеш на сваёй бацькаўшчыне?“ — „Жыву“. — „А больш, напэўна, стрэльбай пра-