Старонка:Апавяданні (Тургенеў, 1937).pdf/79

Гэта старонка не была вычытаная

баўляешся?“ — „Прызнацца, так“. — „І добра, бацюхна, робіш: страляй сабе на здароўе цецерукоў, ды старасту змяняй часцей“.

На чацверты дзень, увечары, пан Палутыкін прыслаў па мяне. Шкода мне было расставацца са старым. Разам з Калінычам сеў я ў цялегу. „Ну, бывай, Хор, будзь здароў“, — сказаў я… „Бывай, Федзя“. — „Бывай, бацюхна, бывай, не забывайся на нас“. Мы паехалі. На зару толькі пачало браць. — „Добрае надвор‘е заўтра будзе“, — заўважыў я, гледзячы на светлае неба. — „Не, дождж пойдзе“, — адказаў мне Каліныч: — „качкі вунь плёскаюцца, ды і трава надта моцна пахне“. — Мы ўехалі ў кусты. Каліныч заспяваў упоўголаса, падскокваючы на перадку, і ўсё глядзеў, ды глядзеў на зару…

На другі дзень я пакінуў гасціннае жыллё пана Палутыкіна.