ЦЕМНАЮ НОЧКАЙ.
І.
Атуліла хатку-порхаўку чорная-цёмная ночка. Вось зараз, во-то-то, здаецца расплюшчыць-прыглыне. А хата стаіць раскалмачаная. Звычайна пазірае сплюснутымі цёмна-бліскучымі вочкамі ваконцамі, а куды й не разабраць. Толькі нешта ў іх паблісквае. Мітусіцца агоньчык. Нібы дурэе па лучынцы, устаўленай у „дзеда“.
У сярэдзіне хаткі нешта краталася-варушылася.
У надворнай-жа цемені плыла ціш, і па ёй хваляваўся бліскучы ручаёк-істужка вочак хаткі.
За хаткай перарыўна шапацела кучка хлапцоў. Ніто кагось наджыдалі, ніто пільнавалі-вартавалі порхаўку-хатку. Часамі па сьценах прабягаў заціслы жарцік-сьмех, але ўраз-жа абрываўся й хаваўся пад стрэху.
— Хутчэй-бы ён выходзіў.
— І хутчэй-бы пагрэцца ля вялікага кастра-вогнішча.
— Мудрэй, як па начлезе запалае.
— Ня трэба будзе сьцягваць і ламачча.