— Газы няма, — адказаў панура Павал.
Памаўчаўшы, дадаў;
— У вас там у горадзе газы, пэўна, хоць заліся.
— У нас там электрычнасьць, — адказаў начлежнік і падсеў к Паўлу, як-бы ўзрадаваўшыся гаворцы.
— Ну, вось бачыш, — павярнуўся Павал тварам к начлежніку, — людзям добра, дык яшчэ шукаюць ліха ведае чаго. Цёмная вёска ім патрэбна.
— Загэтым і езьдзім, што цёмная, каб была сьветлая — мала-б мы сюды езьдзілі.
І саўсім раззлаваўся Павал за гэтыя словы — ён зразумеў усё, што хацеў сказаць гэтым яго належнік.
— Што гаварыць дарэмна, — загаварыў Павал, — паслухаеш вашага брата, дык адно й чуеш, што для некага гэта яны усё езьдзяць, для другіх гэта ўсё робяць…
Начлежнік перабіў Паўла:
— Глядзіш ты на мяне так, як-бы нас з табою разьдзяляе каменная сьцяна; а ніякай сьцяны між намі няма. Саўсім ня чужы я табе. Я сам такі самы селянін, як і ты: усяго год, і таго ня будзе, як плуг пакінуў. І цяпер там у вёсцы бацька стары з братам засталіся.
— Чаму-ж ты іх к сабе туды ў горад ня возьмеш, ды пакінуў іх там адных гараваць?
— Што іх браць?! Каб я мог усіх узяць, усю вёску; і ня вёску, а ўсе да аднае вёскі ўзяць, усім зрабіць у адзін дзень добра, тады