Старонка:Апавяданьні (Чорны, 1925).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

цё вёскі, як-бы задумаўшы заглушыць сабою ўсе яе іншыя зыкі — так многа дзён яны зычэлі. І толькі ў адным канцы вёскі, адна-адзінютка гула малатарня, але не магла яна адна заглушыць тут стуку цапоў. Яшчэ на цёмную вуліцу з маленькіх вокан падалі палосы ад дасьветных агнёў, а цапы ўжо пачалі сыпаць дробным гарохам. Раней за ўсіх пачынаў стукаць цэп у Паўлавым гумне.

— Павал нешта задумаў — ішла па вёсцы гутарка, а ў Паўла, пад стук цэпу, сьпела адна думка.

І загэтым, як пасьля змроку аблягала вёску воўчае выцьцё і заціхаў стук цапоў, у Паўлавай хаце, вакол газоўкі па цэлых ночах сядзела некалькі челавек…

Вакол дрыматнаю рэчкаю плыло жыцьцё трухлявых хат. Замаразкамі курыліся кусты сіненькім дымком і вецер прыносіў адтуль к хатам самагонны дух і тады-ж мацней яшчэ пачалі выць зусім блізка начамі ваўкі…

У сьвятыя дні выходзілі люді на вуліцу. Несканчоныя і вялыя вяліся цэлымі днямі гаворкі і так не гарманізаваў з імі ўвесь выгляд залатой восені.

Так і праходзіў ціхенька дзень.

А то часам пілікне дзе-небудзь за вуглом скрыпка і ўся вуліца рынецца. туды. Пад няхітрую музыку аднае скрыпкі і часам двух барабанаў, віхрам выконваецца танец — той танец, які адбываўся ў вясёлыя мінуты ста-