Старонка:Апавяданьні (Чорны, 1925).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

годзьдзі таму назад, а ў больш прымітыўным выглядзе — назад цэлыя тысячагодзьдзі

І хоць стаяць тут людзі, сьцяною налёгшы адзін на другога. але ў кожнага, ў галаве блытаецца думка ад пакінутай працы.

Прымітыўнае вясельле ціхіх людзей не пералятае сваімі зыкамі далей саломенных стрэх. Тут-жа й гінуць пісклівыя зыкі скрыпкі за родным вуглом.

А пустое поле вакол і знаць ня хоча людзкога вясельля — яго, зыкі гінуць, у ім. Абросшае дзікім быльнікам, яно ціха дрэмле ўсім сваім бязьмерным абшарам. Вясковыя шумы яно перамагае сваім начным выцьцём ваўкоў, яго-ж цішыню, нават зыкамі свайго вясельля, перамагчы людзі ня могуць.

ІІ.

У адзін дзень засыпаў сівер мёрзлым пылам трухлявыя хаты, апусьцеўшае поле захмурнела высахшым быльнікам на разросшыхся межах, сівыя платы мёрзлі й туліліся да бярвеньняў старых будынкаў.

Па цёмных хлявох корпаліся ў кастрыцы людзі, маўчалі, здаваліся поўнымі думак, але думак ня мелі. Аб чым могуць думаць яны?

Толькі нейкая баязьлівасьць вызначалася ў іх. Так напрытульна ў полі так дзіка — шумна і холадна. І здаецца, што вось прыдзе нехта суровы, насьмешліва тупне нагою і зробіць нейкае зло. Вось чаму людзі так акурат-