Старонка:Апавяданьні (Чорны, 1925).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

на саломка за саломкаю, дубец за дубцом, складвалі й зьбіралі сваю мураўную маемасьць: „калі ўсё будзе ў парадку, ня такая віна мая будзе вялікая“.

А ў чым і якая віна?

А былі калі разумныя думкі аб гэтым?!.

За ваколіцай на пыльнай дарозе буян-вецер скручваўся ў жмут, дакачваўся стралой да крайняе хаты, узьбягаў па сьцяне й кідаўся на яе старую віхрастую голаў. Яна баранілася саломеным крыкам і такі-ж крык узьнімалі суседнія стрэхі.

Гэта быльнікава поле „гуляла“ над вёскай. І ў той дзень вецер ня сьціх, але зрабілася так, што раптам стаў няпрыметным; стала раптам так, што сьвісту яго ніхто не пачуў:

Нешта шырокае рванулася за ваколіцай, шэра-жоўтым ліўнем зыкаў секанула; заглушыла вецер, павыкідала людзей з цёмных хлявоў, парушыла іх „баязьлівы парадак“.

Сотні вачэй бачылі:

Па пыльнай дарозе, к вёсцы, ішоў запылены чалавек, узьняўшы руку ўгору, за ім — шэрая сьцяна, з меднымі сонцамі труб, за трубамі несканчоны лес востраверхіх шапак.

З труб вылівалася — туга-звонкае, срэбнае. І як запылены чалавек махнуў уніз рукою, рванулася яно віхурай, затапіла ўвесь сьвет, заскакала па саломеных стрэхах і саўсім ня чуваць стала ветру. З вуліцы пераскочыла яно праз саломеныя страхі, пераляцела