Старонка:Апавяданьні (Чорны, 1925).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

цераз поле і там загаварыла. І вось, пераскокваючы цераз быльнікавыя межы, прыбеглі людзі за некалькі вёрст…

У вуліцы зьнялі музыканты свае трубы з плеч, разьнясьлі па хатах і асеньні вечар грануў чырвонаармейскімі песьнямі.

У той дзень, хто бачыў запыленага чалавека, ад маху рукі якога рванулася з медных труб нячуванае вясельле, радаснае захапленьне, пакрыўшае поле, у тых, у глыбіні пачуцьцяў, несьвядома зьявілася:

З тэй сілай, якая адчуваецца у ва ўсім гэтым, можна прайсьці ўсю зямлю, перад ёю заціхаюць вятры, робіцца нядужнай прастора адзічэлых палёў…

У той вечар у Паўлавай хаце, вакол цьмянай газоўкі, сядзела за поўнач ня шэсьць, а восем чалавек, і два былі ў востраверхіх, чырвонаармейскіх шапках.

Ніякіх гутарак пра начное пасяджэньне ў Паўлавай хаце на вёсцы ня было.

Людзі думалі, як гэта пачулі музыку за некалькі вёрст за кустамі, цераз усё поле, як гэта перамаглі людзі зыкамі поле ў час яго бурнага шуму…

Назаўтра пашлі чырвонаармейцы з вёскі далей — раптам згінулі так, як і зьявіліся.

Асталося тады ў вёсцы вось што:

Вясковы скрыпач — Амелька зьняў паволі са сьцяны сваю скрыпку, пілікнуў два разы па ёй смыкам, стукнуў у яе пальцам, прылажыў к ёй вуха, паслухаў і вышаў у сенцы.