Старонка:Апавяданьні (Чорны, 1925).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

паючых папераў у нейкім бумтрэсьце (ці можа ў табактрэсьце, хто яго акуратна даведаецца). Больш у лазьні нікого ня было.

Агледзіўшы ўсю гэтую кампанію, дзядзя Стафанковіч зрабіў „уміліцельны“ твар і ціха загаварыў, паглядаючы на Разьнюхайліна:

— Справядліва замецілі, Яўсьцігней Сьвірыдавіч, што „толькі і ўсяго“. Чалавек я, можна сказаць, такі, што, як кажуць, хлеб соль еш, а праўду рэж. І калі дзе што якое адным словам, дык я тут-жа, на месцы, гэтае, й больш нічога. Вось гляньце хоць-бы на гэтую лазьню. Ды ў мяне на Нямізе дом, на Ляхаўцы дом і на Серабранцы дом. А гэта значыць, што я тры дамы маю. А раз я тры дамы маю — значыць, я чалавек, а не які небудзь пасьсвісцёл, І даўней, верце маёй совесьці, што я тут вось мыюся, а на сэрцы ў мяне ўжо йначай мыецца. Што з мяне лазьня параю выцягне, тое я вярну: заўсёды бывала, пасьля лазьні, як людзі, пойдзем гуртам, ды вып‘ем і закусім. Верна, Яўсьцігней Сьвірыдавіч?

— Верна, — адчыканіў з палатак Разьнюхайлін.

— Чалавек я, можна сказаць, Яўсьцігней Сьвірыдавіч, прыблізіцельны. Возьмем вось зноў для прыкладу мяне і, разам са мною, хоць-бы вас. Вы думаеце сягоньняшняя лазьня вельмі нас пацешыць? І нічуць, і ніколі. Яна табе толькі й дасьць карысьці, што гразь з сябе ў ёй абмыешь, Толькі і ўсяго — як вы,