Старонка:Апавяданьні (Чорны, 1925).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

месцы і ківаў галавою. Разьнюхайлін-жа быў сур‘ёзны. Ён закруціў свае пруткія, намокшыя вусы, падмыліў калені і лёг на бок, а голаў падняў, каб лепш было слухаць.

— Мнё хочацца сказаць, як чалавеку шырокіх поглядаў, — гаварыў далей Валакіткін, — што, як я сказаў, у сьвяшчэнным пісаньні ўсё было прадбачана. Паўстане народ на народ, і царства на царства, і сын стане ворарагам бацькі роднага…

Справядліва замячаеце, — уставіў, салодзенькім галаском, дзядзя Стафанковіч.

— Ня толькі справядліва, а дажа-нават чыстая праўда, — загаварыў раптоўна худенькі дзядок каля дзьвярэй, абціраючы мокраю рагожаю намыленыя грудзі, — я-ж кажу, чалавек я просты і богабаязнены. Дзякаваць богу, трыццаць тры гады з палавінаю крамку бакалейную і мучную трымаў і даводзілася мець дзела з людзьмі ўсякіх рангаў і чыноў — пачынаючы старшым чыноўнікам на пошце і канчаючы самым апошнім смаркачом — шаўцоўскім чаляднікам. І што-ж вы думаеце? З практыкі, самай сібірнай практыкі, людзей пазнаў і магу гаварыць цяпер, вокам не маргнуўшы… На што вам што!? Ды ў мяне ўнук у пінаерах. Чуеце?! Уласны мой унук пінаэр. А бацька маўчыць; малы смаркач верх бярэ над бацькам. Ды яжэлі-б гэта, скажам, быў мой ня ўнук, а сын, дык я яго, сукінага сына, так-бы пінаернуў, што ён у мяне хадзіў-бы, як падмецены… Гэта жартачкі? Дасьць