Старонка:Апавяданьні (Чорны, 1925).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

бог дзень, людзі адзяюцца, а ён разьдзяецца — усьцягае на сабе нейкія сінія портачкі без калошаў — адна паясьніцца, ды йдзе маршыраваць па вуліцы. Па Захараўскай вуліцы маршыруе, з голымі лыткамі, ў портачках без калошаў, аж усе гізунты відаць. Верце маёй совесьці, справядлівы чалавек, яй-права. І нічога сказаць ня сьмей — маё — кажа, — права. Крыўда слухаць — малое вашанё, а яго ўжо права. Права ўжо нейкае ён, сукін сын, пазнаў! Што вы скажаце на гэтае права?

— Каму права, каму лева, — пачуўся голас з кутка.

Гаварыў высокі і тонкі чалавек, як сьпічак. І няведома, што прымусіла яго сказаць гэтыя два словы, — сказаўшы іх, ён зноў увесь увайшоў у сваё дзела: сеў на лаўку і так, як раней, не зьвяртаючы ні на што й ні на кога увагі, стаў паліваць вадой і шараваць шырокімі далонямі доўгія і худыя ногі. І нічога ня слухаў, ні на кога не глядзеў, маўчаў і мыўся…

Дзядя Стафанковіч, пачуўшы яго чатыры словы, раптам прыціх, прысеў на лаўку, пасьля ўстаў, пасьля зноў сеў і зноў ўстаў. Падумаўшы трохі, паглядзеўшы на высокага і худога чалавека, ён тарапліва махнуў к сабе рукою рэгістратара Валакіткіна і ўдвух палезьлі на верхнія палаткі к Разьнюхайліну. У вялікім узбуджэньні яны ўсе ўтрох пасунуліся ў самы кут і сталі шаптацца.

Першым пачаў дзядя Сстафанковіч.