Старонка:Апавяданьні (Чорны, 1925).pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

— Ну браткі, і папалі, — шаптаў ён скоранька, пырскаючы сьлінаю з роту і задыхаючыся ад пары і нэрвовасьці — вось папалі дык папалі, як м‘яла ў кісель. Гэта-ж ведаеце хто? Гэта-ж пэўна, камісар які небудзь. Нават я прыпамінаю, як хавалі нябожчыка, вечны пакой, Авар‘яна Тофілевіча, дык перад самаю процэсіяй быў ён, дарогу ўпоперак з тоўстым портфэлем перашоў. Здаецца гэта ён быў, так мне ясна памятаецца. А мы тут разьвялі політычныя гаворкі, не разчомаўшы, хто ў нас пад бокам мыецца… Я хоць асьцярожна ўсё гаварыў, а вы, Макей Філатавіч. вельмі глосьня пачалі выказваць думкі свае. У выпадку чаго, дык вы павінны ўзяць віну на сябе, каб цераз вас, часамі, усім нам не пастрадаць.

— Што гэта вы гаворыце — зашаптаў засердзіўшыся Макей Філатавіч — што гэта я павінен адказваць за чужыя грахі?!. Ды я, калі вы хочыце, маўчаў увесь час, гэта вы першыя пачалі ўсю гэту музыку, а цяпер на мяне ўзьвярнуць хочаце. Ды я не пагляджу, што ў вас тры дамы, я магу за зьнявагу свае асобы зрабіць што хочаце!..

— Ня лішне злуйце, — ускіпеў дзядзя Стафанковіч, — вы павіны памятаць, што я гаварыў пра політыку ўмеючы, вежліва і далікатна; і за маю політыку ка мне прычапіцца ніхто ня мог. А вы ў нейкае сьвяшчэннае пісаньне зразу ўперліся, як чорт у грэблю, рады што чыстапсалміе на памяць можаце чытаць. Да