я хоць чыстапсалмія на памяць ня ведаю, але перад вамі ўручаю, што не падгаджу. А вы дарэмна злуеце…
Дзядок, у якога ўласны ўнук „пінаер“, пачуўшы шэпты на палатках, зразумеў ўсё і сам палез наверх.
— І то, батракі, ліхое, — перабіў ён дзядзю Стафанковіча, — мыецца, ліха яму, і як-бы нічога ня чуе й ня бачыць, а сам ўсё слухае ды на вус матае.
Так, херовае дзела вышла — грымучым шэптам адчаканіў Разьнюхайлін. Але так нічога не паможа, а трэба павярнуць політыку ў другі бок.
Макей Філатавіч Валакіткін раптоўна адсунўся ў куток, пастукаў пальцам па лбу і сказаў:
Трэба адно к яму падлашчыцца; памыць яго трэба.
— Ваш язык гаворыць мудрасьць, — радасным басам грунуў на ўсю лазьню Разьнюхайлін. І ўсе трое зьлезьлі з палатак.
— Вы, пане Стафанковіч, ня лішне лезьце наперад, бо зноў бяды наробіце, — сказаў важна Валакіткін, — я пачну справа, а вы ўжо пасьля гуртам.
Худы і высокі чалавек, ні аб чым недагадваючыся, мыліў голаў, прыгнуўшыся к лаўцы. Мыльныя рагі цяклі ў яго з галавы па сьпіне.