Гэта старонка не была вычытаная
— Ну?!!
— Яйправа!
Усе выскачылі за дзьверы.
— Да вы кто такі? — запытаў Разнюхайлін.
— Я тут служу.
— Па штацкай ці па ваеннай?
— Па штацкай.
— А кім служыце?
— У заежджым доме Гірша Дрэйзіна на Нямізе, дворнікам — гной значыць падчышчаю пасьля коней.
— Фу ты, чорт!
Чалавек пасьпешна схваціў падпаху шапку й жыкетку і баязьліва выскачыў за дьзверы.
Забыўшы абмыць з сябе распараную грязь і мыла, усе ў чатырох сталі адзявацца.
Ня гледзячы адзін на аднаго, моўчкі, па адному, сталі выходзіць.
І як выходзячы, дзядзя Стафанковіч вінавата глянуў на Разьнюхайліна, той апусьціў вочы і прабарматаў:
— Так, ядры яго дагары, маржовае дзела вышла.