Старонка:Апавяданьні (Чорны, 1925).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

МАКСІМКА.

— Як сабе, браткі, хочаце, — хочаце вязеце, хочаце не. Дзела ваша. А я вам скажу адно: на гэтым тыдні павінны ўсе аддаць начыста першую рату падатку: хто не аддасьць, будзе вінават.

Сказаўшы гэта, старшыня сельсавету быў ужо змоўк, але, пачуўшы, як з усіх куткоў раптоўна пачаў узьнімацца густы гул галасоў, ён дадаў.

— Мяне няціскаюць — і я націскаю: маё дзела, такое — сказаў і баста.

І тады ўвесь сход раптам загаварыў. На розныя тоны загулі галасы. Чуліся яны ніадно адтуль, дзе, пры цёмным сьвеце лампачкі, густою сьцяною вырысоўваліся кажушкі, халаты, касматыя галовы й шэрыя твары, чуліся яны й з цёмных, неасьвечаных куткоў, дзе і сьцены, і людзі зьліваліся з густым змрокам.

Гаваруноў было многа і гаваруны былі розныя. Адны гаварылі па тэй прычыне, што тэрмін „на гэтым тыдні“ лічылі малым, каб здаць падатак; другія мелі гатовае жыта, й трэба было толькі запрагчы каня й завязьці яго ў горад, але й яны не маўчалі, бо думалі, што ўсякая, якая-б сабе ня была, гаворка дае