Старонка:Апавяданьні (Чорны, 1925).pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

якую небудзь карысьць. Трэйція гаварылі проста затым, што ніяк не маглі абыйсьціся, каб не пагаварыць; агулам кажучы, гаварылі яны проста затым, што мелі языкі і ўмелі сяк-так гаварыць,

Нарэшце быў яшчэ адзін сорт гаваруноў. Гэта тыя, якім ад падатку ня было, як кажуць, ні горача ні холадна: дагэтуль яны ня мелі зямлі і атрымалі яе толькі ў гэтым годзе і, загэтым падатку цяпер не давалі. Але, нягледзячы на гэта, некатарыя з іх стараліся гаварыць больш за ўсіх; і няведома дзеля чаго — ці то яны хацелі памагчы каму сваею гаворкаю, ці то даўно не гаварылі й былі рады, што дарваліся да гаворкі

Гаваруном гэткага гатунку быў Міхалка, па вулічнаму прозьвішчу — Сьляпенькі, шчупленькі, вёрткі чалавечак, з чырвоным, як медзь, дробненькім тварыкам, і рыжанькімі вусікамі й бародкаю. Шмыгаючы ў грамадзе, падлазячы мужчынам пад локці, усім замінаючы, ён стараўся ўсіх перашчабятаць, паўтараючы за кожным словам сваю звычайную прыказку — „тымчасам, браткі мае“.

Другім гэтакім гаваруном быў Алесь Манцівода — чалавек стары, такі самы нізкі, як Міхалка, але таўсьцейшы. Сівая барада яго траслася ад гаворкі і бялелі з пад шапкі-„лахмыткі“ пруткія валасы. Ці то ад старасьці, ці то ад другое якое прычыны, ён заўсёды забываў, тое, аб чым пачынаў гаварыць і ўжо не ста-