Старонка:Апавяданьні (Чорны, 1925).pdf/33

Гэта старонка не была вычытаная

ха стаяў каля стала і слухаў, як яму ў руку стараўся гаварыць Клеманс Мікадэмчык. (Ён думаў, што старшыня паможа яму ўлезьці ў сельсавет).

— Яно пэўна, — гаварыў Клеманс, — старшынёва дзела такое — сказаў і баста. Яго націскаюць, і ён націскае. Тут робіцца гэтак: не вязеш — будзеш вінават.

— Павінен абстайваць, — скрозь гул пачуліся Клемансу два словы. Яны прымусілі яго падумаць, што выбіраць у сельсавет будзе не старшыня, а ўсе тыя, што гудуць перад старшынёю й перад ім. і Клеманс раптоўна зьмяніў сваю політыку: абярнуўся сьпіною к старшыні і загукаў ужо ў руку мужчынам:

— Праўду там кажа, што павінен абстайваць. Нашто-ж цябе й выбіраюць, як не на тое, каб добра ка‘аабстайваў. Павінен абстайваць!..

Яго ніхто ня слухаў, але ён крычаў далей:

— Калі не абстайваеш, дык нашто ты ў сельсавеце. Далжон абстайваць за народ!..

— Тымчасам, браткі мае, — шчабятаў у Клеманса пад локцем Міхалка Сьляпенькі, — трэба, кажа, вязьці, бо будзеш вінаваты. Тымчасам, выразна сказана, хто не павязе, дык абвінавацяць. Тымчасам, браткі мае…

— А я… гэтая… — хрыпеў у кутку Алесь Манцівода, — я гэтак сама, слухаю, чую й гэта: Павінен, добра кажа, гэтая… Бо калі ні гэтая, дык на што-ж ты, гэтая…