Старонка:Апавяданьні (Чорны, 1925).pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

— Воўк яго рэж, чуўся з агульнага крыку яшчэ адзін голас, — але чорт яго ведае, ў чым тут вязьці? У калёсах ці ў санях? На дварэ, вунь, ні сьнег ні гразь.

— Тымчасам, браткі мае, добра кажа, ні сьнег, ні гразь — падхваціў Міхалка, перабягаючы ў другі кут. — Тымчасам, браткі мае, чорт яго ведае, як тут вязьці — ні сані, ні калёсы. Па-мойму, тымчасам, браткі мае, пакуль націскаць, дык падумай, каб як гэта яго вязьці ў санях, а не ў калёсах, тымчасам, браткі мае…

Міхалка ахрып і шчабетаў ціха, к таму-ж ён адбегся далёка ад стала, і старшыня ня чуў яго шчэбету. Але каб і чуў, то ўсёроўна была-б адна карысьць, бо як вядома, няма яшчэ пакуль што такога дэкрэту, каб сельсаветы маглі наганяць сьнегавыя хмары.

— Яны адно і ўмеюць камандваць ды націскаць, — гукаў Алесь Манцівода. — Я-ж кажу, апрача гэтага больш нічога й ня гэтае. Адно камандуюць ды таўстеюць, Распухне, падла, як бочка, раскорміцца дый гэтае. (Старшыня быў худы і тонкі, як цьвік). — Я-ж кажу, усякі, ліха яму выгадуе чэрава ўсёроўна як той нябожчык, вечны пакой, адвакат Альфіровіч — за дзень не абяжыш, ні то што, каб гэтая… (Ён думай, што некага там, вечны пакой, адваката Альфіровіча знае ўвесь сьвет).

А старшыня стаяў і маўчаў. Ён знаў, што ўсе гэтыя людзі на гэтым тыдні здадуць свой