Старонка:Апавяданьні (Чорны, 1925).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

ён стаў насіць галіфэ й валсы астрыг, у другім кутку гаварылі, ці могуць ад чорнае кабылы пайсьці сівыя коні ў „яблыкі“. Трэція злавалі адзін на аднаго, вырашаючы вельмі важнае пытаньне — ці можа быць добрая самагонка з таго жыта, ў якім многа „гірсы“. А яшчэ ў аднэй кучы, каля самых дзьвярэй, нехта высокі й лахматы, размахваючы рукамі й ківаючы на ўсе бакі галавою, расказваў, як ехаў ён адзін раз з Дзярэчына да Лешні й згубіў затычку з восі, і загэтым тры разыў яго скідалася калясо. Гэтую „гісторыю“ можна было расказаць у пяцёх словах, а ёнужо больш за гадзіну гаварыў і яшчэ ўсё не падыходзіў к канцу. Яго слухачы моцна пазяхалі й гаварылі між сабою аб тым, колькі званоў на Цімкаўскай званіцы — пяць ці чатыры. Усім ужо надаелі „сталыя“ гаворкі і хацелася чаго-небудзь жывога, хоць-бы каго паскубці або пакрычаць. Як заскрыпелі дзьверы і ўсьлед затым паказаўся Максімка з ботамі пад пахаю, некалькі галасоў зразу гукнула:

— Але-ж Максімка трапляе заўсёды якраз упору.

Міхалка ўвесь страпянуўся ад радасьці, падбег да Максімкі і залепятаў:

— Добра ка‘а якраз упору трапіў; ха-ха-ха, якраз явіўся на разбор шапак, прышоў, тымчасам, браткі мае, у сьвінныя галасы.

— А я гэтая, — абазваўся Алесь Манцівода, праціраючы заспаныя вочыў — я-ж кажу, усякі