— Але, добра кажаш, — сказаў Алесь Манцівода, пачуўшы, аб чым Міхалка гаварыў з Максімкам, — гэта-ж трэба ведаць, у які дзень вязьці.
— Эй, мужчыны! — загукаў ён на ўсю вуліцу, — калі-ж продналог гэтае?!
— Якое гэтае?
— Калі, азначыць, продналог у горад пагэтае?
— Калі павязом?
— Але.
— А чорт яго ведае; што ты ў мяне пытаеш, пытай ува ўсіх. Эй, р-рабята, у які дзень павязом?
Рабята прыпыніліся і ўжо саўсім загула цёмная, сонная дагэтуль, вуліца. Сход нанава распачаў працу сярод вуліцы ў цёмную ноч. І цяпер ужо выключна гаварылі аб падатку,але толькі на першых часох, пасьля зноў пачалі зьбівацца з гаворкамі ў бакі,
Сталі вырашаць, у які дзень вязьці.
— У панядзелак крычалі адны.
— Хто гэта ў панядзелак выбіраецца ў вялікую дарогу, дурны ты. Панядзелак — дзень няшчасьлівы, — гукаў нехта з цемры.
— А нашто нам вельмі ламаць галаву, — пачуўся голас, — не к сабе вязом, а ад сябе. Закажуць, воўк іх рэж.
Нехта яшчэ падаў голас, што трэба пачакаць маладзіка і тады вязьці, але другія яго асьмяялі, закрычаўшы, што гэта сеяць трэба маладзіком, а не вязьці гатовае. І тут-жа па-