Старонка:Апавяданьні (Чорны, 1925).pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

у воз сакеру (мала што можа здарыцца ў дарозе; часам затычка зломіцца, чым ты новую зробіш?), пагаварылі яшчэ аб горадзе і сваіх адносінах да яго.

Пагаварыўшы з Тодарам, Максімка саўсім быў супакоіўся, але перад самым выездам, раніцаю зноў найшло на яго нешта трывожнае.

І ён загэтым тарапліва, нэрвова адзяваўся, камячыў свой падатковы ліст, хаваючы яго ў кішэню.

Каля яго падскакваў, зазіраў яму ў вочы, сынок яго Піліпка, алё ён мала зьвяртаў на яго ўвагі. І толькі раз-по-разу пасылаў яго на вуліцу глядзець, ці не выяжджаюць мужчыны.

— Вось як паедуць як-небудзь ціха, а я астануся, — думаў ён, — вось. будзе работы!..

Але Максімка ня мог астацца, каб і хацеў. Такія рэчы ў вёсцы ціха і скора ня робяцца. Яны робяцца трохі йначай, як многія думаюць. Іншаму вольнадумцу здаецца, што няма нічога лягчэй: запрог каня, ускінуў на воз мяшок, сьцебануў каня пугаю й пашоў. Лёгка так думаць, але пайдзі зрабі, папрабуй. Робіцца ўсё гэта вось як: адзеўшыся, Максімка пабег яшчэ к Тодару. Той саўсім іначай глядзеў на ўсю справу. У яго над пачуцьцямі браў перавагу розум. Зьбіраўся ён так: хадзіў па хаце і ўсё разважаў:

— Чаго сьпяшаць — не к сабе павязу, а ад сябе.

— Чаму гэта ня выяжджаюць? — запытаў у яго Максімка.