І, ужо запрогшы, сталі спрачацца, ці не паехаць саўсім дадому — ноч відная. І парашылі ехаць.
— А вы адкуль? — запытаў у іх Тодар.
— З Церабілаўкі.
— Дык гэта-ж ад нас блізка, разам ехаць, — узрадваўся Тодар. — Ці не паехаць і мне з імі.
— А як-жа я? — запытаў сплохаўшыся Максімка.
— А ты пашукай таго дому селяніна ды пачуй, а заўтра атрымаеш і маю квітанцію ды й прыедзеш.
І Тодару ўдалося ўламаць Максімку. Ён разам в сялянамі паехаў дадому, а Максімка паехаў шукаць дому селяніна.
Ён ехаў па забялеўшых ад сьнегу вуліцах гораду, увесь ахоплены страхам перад горадам, пасьля Дрэйзінавага дому.
— Вось папаўся, — думаў Максімка, — хай-бы ты згарэў, каб хаця скарэй скончыць усё ды дабрацца да сваёй вёскі. І чым больш ён ехаў, тым страх перад горадам ў яго ўсё павялічвался. Быў момант, што хацеў ён адцурацца нават сваёй квітанцыі і пусьціцца даганяць Тоадра — абы скарэй з гораду…
У доме селяніна таксама біла крыніцай жыцьцё. Па доўгаму карыдору хадзілі ўзад і ўперад толькі што прыехаўшыя сяляне Направа, за прычыненымі дзьвярыма, ішла для сялян лекцыя.