Максімка паставіў Буланчыка ў хлеў і, йдучы ў дом, рашыў забіцца дзе небудзь у куток, нікому не пападацца на вочы, як небудзь ціхенька перадрамаць ноч і назаўтра скарэй уцякаць з гораду.
У карыдоры запыніў яго стораж;
Спальны пакой яшчэ зачынен; можаш, таварыш, ісьці піць чай або лекцыю слухаць.
Максімка нічога не адказаў. Ён ціха прыпёрся к сьцяне і стаў глядзець, як уваходзілі і выходзілі сяляне.
Ён бачыў, як кучка сялян сабралася каля дзьварэй, за якімі йшла лекцыя, як потым яны адчынілі дзьверы і пачалі па аднаму ўваходзіць туды.
— А, можа, гэта там начаваць будуць? падумаў Максімка і пашоў усьлед за ўсімі.
Ужо лекцыя скончылася. Лектар стаяў на памосьце, вакол яго таўпіліся густа сяляне: яны закідалі лектара пытаньнямі.
Максімка ўбіўся ў кучку шэрых халатаў і чуў, як сяляне сьмела гаварылі з гарадзкім чалавекам на памосьце аб конях, гарадох, палёх… І Максімка стаў прыслухоўвацца й аглядацца. Было тут трошкі накурана, пахла намокшымі суконнымі халатамі, нехта, мусіць, на ботах прынёс сюды пах дзёгцю. І сяляне, хадзілі сьмела, як у сябе дома.
— Саўсім вёска, — мільганула ў Максімікі, думка і нешта стала зьяўляцца ў ім родна-спакойнае. І стала здавацца яму, што каб глянуць у вакно, то ўбачыш саламяныя стрэ-