Старонка:Апавяданьні (Чорны, 1925).pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

хі, мокрыя, паасеньнему, голыя дрэвы, ціхі змрок вясковае ночы ўвосень.

І Максімку нешта пацягнула к вакну. Глянуў ён праз цёмную шыбу з трэцяга паверху ўніз.

За крайнімі вулічкамі, трохі далей, рваў цемнату змрочнае ночы сваімі агнямі горад Узьнімаліся ўверх круглыя электрычныя сонцы, мігацелі й пераліваліся яны роўнымі колерамі — і жоўтымі, і белымі, й чырвонымі, асьвечаныя імі, узьнімаліся высока каменныя сьцены, цяжкія, нярухомыя. А з левага боку, зусім блізка, агні варушыліся, ляталі стрэламі. З гораду чуўся ціхі гул, а адгэтуль звонкія стукі і нейкія магутна-шырокія зыкі глушылі раз по разу ўсё. Пасьля тры зыркія, агнявыя, круглыя вочы вынырнулі аднекуль з сырога зморку палёў і нешта чорнае, жалезнае з крыкам і свістам падкаціла блізка і стала.

Станцыя напоўнілася людмі:

— Горад, — падумаў Максімка і адвярнуўся ад вакна. І над шэраю кучаю сялян убачыў такое-ж самае электрычнае сонца. Яно спускалася са столі і сьвяціла сялянам, якія ўжо бралі з рук лектара некія беленькія кніжачкі разьбіралі па складох.

— Чаго стаіш, ідзі бяры кніжку, — тузянуў Максімку сусед.

— А якая кніжка?

— Пра тое як аглядаць на зіму поле.

— Поле — зьдзівіўся Максімка, — кажаш поле? Вясковае поле?!