Гэта старонка не была вычытаная
∗
∗ ∗ |
На другі дзень, папаўдні, выяжджаў Максімка з гораду. На саломе ўперадзе ляжалі абкручаныя мяшком кнігі.
— Эй, ты! Заяжджай, можа начаваць трэба будзе! — закрычаў Гірш Дрэйзін, калі Максімка праяжджаў міма.
— Што, не пазнаў!— хітра адказаў Максімка, — эх ты, галава. Пашоў ты з сваім начлегам!
Выехаўшы ў поле, Максімка азірнуўся на горад, як-бы пакінуўшы ў ім нешта важнае, блізкае.
Адтуль даносіўся гул кіпучага жыцьця.
Радасна і часта аглядаючыся на горад, Максімка пагнаў Буланчыка па мокрай, ад расстаўшага сьнегу, дарозе.