Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

БАЦЬКА. Гэта мяне́ ня страшыць, аднаго толькі баюся, што сам сабою е́дзе ў сьве́т, а цяпе́р якраз несупакой такі.

БУТРЫМ. Вось-жа аб тое, жыцьцёвы шлях не адзін, у ім, бач, ёсьць шмат дарожак, і чалаве́к, ідучы гэтым шляхам, бывае трапіць на блудную сьцѐжку і… прапаў… Не кажу я, што ён сам пойдзе на тое, каб зблудзіць, ня зробіцца ўсё гэта зьнячэўку.

ЯКІМ. А я не сьпяшаючыся ды распытаваючыся пайду і пайду намале́ньку.

АЛЬЖБЕТА. Толькі-ж так, сынку, толькі-ж так, не сьпяшаючыся ды памале́ньку.

МАЦІ. А маё сэрца вельмі неспакойнае. Вось як успомню, што яшчэ часінка і сынка няма, то душа сьцюдзяне́е, здае́цца ніколі-б ня спушчала з воч, аж пакуль і рукі не сашчапіла.

БУТРЫМ. Ня варта разважаць, можа і добра будзе.

АЛЬЖБЕТА. Што-б ня было, а трэба супакоіваць сябе́, што добра будзе… Вось-жа і мая Наталка на вясну канчае школу і так сама хоча е́хаць вучыцца далей.

БУТРЫМ. Ве́льмі рад гэтаму, ве́льмі рад! з Богам! ня можна спыняць ахвоту тады, калі яна жыве́.

ЯКІМ. Наталка пае́дзе, мы ўдваіх будзем вучыцца і пойдзем па шляху да ле́пшага жыцьця.

АЛЬЖБЕТА. Шкода, што ня разам е́дзеце… удваіх сьмяле́й.

ЯКІМ. Спаткаемся, цётачка, спаткаемся, адна школа, адзін горад, гэта нашая ўмова.

АЛЬЖБЕТА. Ну, калі так, то й добра…

БУТРЫМ. Ня былі-б то вучоныя людзі, глядзі які плян абмяркавалі.

МАЦІ. А гдзе-ж дачка, чаму ня йдзе́ сюды?..