Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

АЛЬЖБЕТА. А зараз падойдзе разьвітацца з Якімкай, гэта-ж, бачыш, найле́пшыя сябры.

МАЦІ. Згоднае жыцьцё людзём прыклад — бацьком паце́ха.

ЯКІМ. А яшчэ ні разу не сварыліся і сварыцца ня будзем.

БУТРЫМ. За вошта, дзе́ці, вам сварыцца, няхай нашыя злосьнікі сварацца, а дзе́ці нашыя згодна жыць будуць.

БАЦЬКА. Сорам вялікі быў-бы, каб дзе́ці нашыя ды сварыліся, здаецца-ж мы благіх прыкладаў у жыцьці не давалі, ве́к зжываем, а з Бутрымом ні разу спрэчкі ня было, дык за вошта дзе́ці нашыя спрачацца будуць.

ЗЬЯВА IV.
РЫГОР.

РЫГОР (вітаецца з цёткай і дзядзькам).

ЯКІМ (глядзіць на гадзіньнік). А час той блізка… яшчэ часіна і роднае гняздо будзе ад мяне́ далёка-далёка.

МАЦІ. Лёгка, сыночак, сказаць, але цяжта перажыць.

РЫГОР. Якім! каб ве́даў ты, як балюча чуць гэтыя словы, ты хіба не жале́еш маткі, калі кратае́ш яе хворае сэрца.

ЯКІМ. Ну, а як-жа іначай сказаць, пае́ду, прые́ду цябе́ ўбачу, ты вырасьцеш яшчэ большы, будзеш яшчэ дужэйшы, ломіш цяпе́р падкоўкі, валіш бычка за рогі, сіла твая будзе яшчэ большая прыгода ў гаспадарцы, шануй бацькоў, не давай працаваць, сам бале́й да працы бярыся, а пасьля прые́ду я, зашануем старых на доўга, на доўга.

РЫГОР. Ляпе́й-бы ты ня е́хаў, мы-бы з табой удваіх працавалі і жылі-б.