Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

МАЦІ. Сыночак, а можа і праўда ты не пае́дзеш — падумай.

ЯКІМ. Не, матуленька, паеду, што я ў вёсцы буду рабіць, працаваць з плугам не магу, то ле́пш спрабую іначай кіравацца ў жыцьці… Выйду я за вучыцеля, значыць пацягнем да асьве́ты нашых братоў, — на каморніка, буду ме́раць зямлю кназеўскую, каб ве́даць колькі ён яе́ мае, і каб мы ве́далі на ўсякі выпадак.

БАЦЬКА. На каго-б ні вышаў абы не дзяньгубіць[1].

БУТРЫМ. І я кажу, абы не дзяньгубіць. Будзеш каморнікам — добра, зьме́раеш князеўскую зяме́льку і нам скажаш колькі ёсьць у яго, будзеш вучыцель, яшчэ ле́пш — дзе́ці сялянскія пойдуць к табе́ ў школу. Як не кажы, а добра, дай Божа табе́ быць вольнай птушкай і даляце́ць у тую вышыню, куды дазволяць сілы.

ЯКІМ (дзякуе).

МАЦІ. Праўду ён кажа, здароўя ў яго няма, і да гаспадаркі ня здатны, вось Рыгорка, дзякаваць Богу, здароў, а ён слабы.

АЛЬЖБЕТА. Здараецца так, што блізьняткі ня роўнай сілы бываюць, адзін жасьце́йшы, а другі слабшы.

БУТРЫМ. Зусім зразуме́ла… той скарб, каторы прырода дала-б аднаму, яна дае́ць двум, аднаму розум, за тое сілы ме́ньш, другому сілу, розуму ме́ньш, як не глядзі, а Рыгор у цябе́ надзвычайнай сілы чалаве́к, — у навуцы слабы, у Якіма сілы ме́ньш, галава пракурорская.

МАЦІ. Адно з другім складаецца, каб матчына сэрца бале́ла. Ня мае ён сілы — цяжка, ня мае грошы, яшчэ цяжэй.

  1. Марнаваць час.