Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

ЯКІМ (адзін). Што-ж яна ня йдзе́ (думае).

ЗЬЯВА VII.
НАТАЛКА.

ЯКІМ. Наталка! які я шчасьлівы, што ты прышла.

НАТАЛКА. А якая я нешчасьлівая, што ты е́дзеш і адзін.

ЯКІМ. Наталка, мы разлучаемся толькі вясны, а там…

НАТАЛКА. А што там?..

ЯКІМ. Ты скончыш школу, прые́дзеш у тое самае ме́ста, паступіш на курсы і будзем разам, мы будзем моцна, моцна кахаць адзін аднаго. Праўда, мая зорачка, кажы?

НАТАЛКА (думае).

ЯКІМ. Ці праўду я кажу?

НАТАЛКА. Толькі-ж ты не забудзься мяне́, не забудзься, што я шчыра кахаю цябе́ і жыву толькі табой (цалуе). Якімка; як шчасьліва, як багата я, што мы так кахаем адзін аднаго… Божа мой, ці будзе калі шчасьлівая часіна цэлым жыцьцём і жыцьцём нашым уласным.

ЯКІМ. Наталка, будзе, толькі скончу навуку, і мы будзем так шчасьлівы, як ніхто другі.

НАТАЛКА. Буду чакаць таѐ часінкі, калі мы, зможам, сьме́ла сказаць: Якімка мой…

ЯКІМ. А Наталка мая… (абнімаюцца).

НАТАЛКА. Якімка, пішы да мяне́, не давай сумаваць, бо згіну не дачакаўшы тае́ шчасьлівае часіны.

ЯКІМ. І пісаць буду і прычакаем нашага шчасьця.

НАТАЛКА. А скажы, Якіме, ці будзеш помніць ты, гдзе рэчка нашая, гдзе луг, гдзе