Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

мора красак, і птушкі гдзе пяюць, і бор шуміць, а тыя казкі векавога бору, ці будзеш помніць ты?

ЯКІМ. Ні рэчкі нашае, ні казак векавога бору я не забудуся да скананьня, яны мне́ будуць сьвятымі ўспамінамі шчасьлівага дзяцінага жыцьця.
Я буду цягам помніць, што вёска, рэчка, бор зялёны, магільнік, сонныя бярозкі і крыж, гдзе зыходзяцца дарогі, — сьвятое ме́йсца для мяне́. У часе сьме́рці я буду рад сканаць пад соннай пажаўце́ўшаю бярозкай і слухаць у апошні раз хаўтурны напе́ў лісьця. — Наталка ве́р маім словам.

НАТАЛКА. Мой любы Якімку, як Богу, як не́бу, я ве́ру і малюся, глѐдзячы ў вочанькі твае́, у іх, як у блакітным небе, я бачу зорку свайго шчасьця, касу сонца, што абагрэе душу маю…
Яны мае́, мае́ сінія нябёсы, сама буду глядзе́ць, нікому не аддам — ніколі, вѐк неразлучныя са мной… (цалуе і плача).

ЯКІМ. Наталка, плачаш?

НАТАЛКА. Не, мой любы, не, ня плачу, ня плачу, я толькі так — я не магу скрыць тае́ радасьці, што бачу, і суму цяжкога, што можа на заўсёды… разлучаюць… нас.

ЯКІМ. Ну супакойся… чую, брат здаецца йдзе́?

НАТАЛКА. І так Якім, з Богам родны мой… (цалуе). Пішы… будзь шчасьліў (вышла).

ЯКІМ. Ну цяпе́р усё… З усімі разьвітаўся… і з табою, хатачка мая — гэтыя абгніўшыя скляпѐньні, накрытыя саломай цяпе́р пакідаю, але сэрцам з табой… душа мая тут жыла і будзе жыць, я сюды вярнуся.