Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА VIII.
РЫГОР.

РЫГОР. Можна е́хаць, сусе́д падвязе́ цябе́.

ЯКІМ. Бывай здароў (цалуюцца, выходзе).

РЫГОР. Ой, як цяжка мне́ разлучыцца з ім, быццам на заўсёды выправіў яго… вось не́йкае прачуцьцё як камень цісьне грудзі і жыве́ страх. Памятую дзяцьмі былі мы, Божа мой, як згодна жылі, а падрасьлі разыйшліся…
Ні з тваёй, братка, душой памыкацца ў сьве́т, ні з тваёй, у цябе́ сэрца слабое, няпраўды ня зносіш, а хто няпраўды ня зносе, той на сьвеце доўга ня людзяе (за сцэнай чуцен званок калёс). Пішы, браце, эх, Якіме, Якіме, нудна мне́ браце без цябе́.

ЗЬЯВА IX.
НАСТА.

НАСТА. Пае́хаў Якімка?

РЫГОР. Пае́хаў.

НАСТА. Чаго-ж ты спахмурне́ў так?

РЫГОР. І сам ня ве́даю, ве́льмі трывожуся…

НАСТА. Нічагутка, усё добра абыйдзецца… людзі мы ўжо гэткія, хочам каб нашыя родныя ве́к разам былі.

РЫГОР. А я-бы і кроку з хаты ня ступіў, гдзе можа быць ляпе́й, як ня дома.

НАСТА. Людзі ня птушкі, — птушка вывядзе дзяце́й, узгадуе і толькі іх бачыла, а тут, тады спакойны будзеш, калі вечка дамавіны вочы закрые.
Ня сумуй, дзе́ткі, ве́рнецца Якім жыў і здароў.

РЫГОР. Ходзяць чуткі быццам, што па мясцох забастоўкі пануюць — людзей ве́шаюць…