Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

НАСТА. Кажуць людзі… дый газэты пішуць.

РЫГОР. Вось-жа аб тое — а Якім за ве́льмі мяце́жны… дападзе́ і прападзе́.

НАСТА. Бог ласкаў… не папусьце. А ве́даеш, Рыгорка, гэта-ж і маю дачку Аксіньню хаце́лі да паноў у не́йкае ме́ста на службу ўзяць?

РЫГОР. І што?

НАСТА. Не аддала…

РЫГОР. Я ве́льмі рад гэтаму… і шчыра дзякую вам… аддаць Аксіньню, усё роўна, што адабраць ад мяне́ ўсё… я, цётачка, вам нічога не казаў, скажу посьля, бо цяпѐр мне́ цяжка, горка, сьлёзы душаць горла… Аксіньню не аддавайце нікому, нікому… я прашу, пашкадуйце мяне́… я адзін.

ЗЬЯВА Х.
БАЦЬКА — МАЦІ — БУТРЫМ — АЛЬЖБЕТА.

МАЦІ (плачучы). Няма майго сыночка, няма…

БУТРЫМ. Ах, матка, пакінь плакаць ня рві душы, і так сумна на сэрцы, а ты без супачыўку плачаш і плачаш.

МАЦІ. Бо не магу іначай, не магу.

АЛЬЖБЕТА. Годзе, кумка, годзе…

НАСТА. Супакойся… пакінь плакаць.

БУТРЫМ. Ад’яжджаў калісь я ў сьве́т, — нябошчык татка мой ня плакаў, а запяяў нудную-нудную пе́сьню, словы каторае на ве́к запалі ў маю душу, вось паслухайце: (пяе́).

У нядзе́лю раненька
Узыйшло сонца нізенька,

і г. д. (гл. беларускі пе́сеннік з нотамі).

(Усе́ плачуць.)

Занаве́с паціху апушчаецца.