Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

АКТ II.

ЗЬЯВА I.
Кватэра Якіма, — ён піша ліст — ля стала гітара.

ЯКІМ. — Пішу дамоў ліст і можа апошні.
Выяжджаў, думаў адно, а пажыў у ме́сце — думаю другое…, а ці пасылаць яго? (думае). Вось пачакаю Наталкі, яна павінна падыйсьці, і паслухаю, што казаць будзе.
Ме́ста і вёска, што неба і зямля. Жывуць людзі ў вёсцы, адчуваюць няпраўду, але ня ве́даюць, хто разсадзіў яе́, хто даглядае яе́, а тут, бы ў вадзе́, адбіваецца тое дрэва зла; і відаць карэньне ўпіўшаеся ў це́ла замучаных людзе́й. Эх, дрэва, дрэва, што-бы было, каб не падрубалі цябе́ — тваё карэньне заглушыла-б уве́сь сьве́т (хавае ліст).

ЗЬЯВА II.
НАТАЛКА.

ЯКІМ. Наталка, я пра цябе́ думаў, а ты тут.

НАТАЛКА. Тут, мой, братка, тут, (убач. ліст), што гэта, Якімка, ліст не́йкі…

ЯКІМ. Але, ліст.

НАТАЛКА. А да каго, можна глянуць?

ЯКІМ. Можна, можна.

НАТАЛКА. Дамоў?..