Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

ЯКІМ. Наталка, хто-ж па твойму я, прадажная душа, каторая пагляд свой зьмяняе, як адзе́жу, ці вёскі шчыры сын?..
Даволі вызнаў я жыцьцё, каб стаць у рады абаронцаў бе́днага загнанага народу, — даволі бачыў сьлёз сірот, пакінутых сярод дарогі, даволі мне́ ўсяго… я шчыры паслугач галодных і грозны біч сытых…
Цябе́ кахаю шчыра, шчыра, а слова і ўміраючы ніколі не зьмяню…
Прысяга…

НАТАЛКА (на бок). Позна… позна.

ЗЬЯВА III.
ДЗІУНЫ — BАУЧАНСКІ — ГРАБЯНЕК.

УСЕ. Вось і мы.

НАТ. Сядайце…

ВАУЧ. Трэба спачыць, ногі натаміліся.

ЯКІМ. А гдзе-ж ты быў?

ВАУЧ. Ідучы вуліцай за мной шпе́г ні ў знак цікаўся, я яго згле́дзіў і з дарогі зьвярнуў, каб сьле́д страціў.

ЯКІМ. Нюхаюць, значыцца.

ДЗІУНЫ. Блага таму нюхаць, у каго нюхала заткана.

ЯКІМ. Ну, і як-жа той сыскны камэрдынэр?

ВАУЧ. Страціў сьце́жку і зьнік, як дым.

ГРАБ. Паміж іх ёсьць патэнтованыя дурні.

ЯКІМ. І ве́льмі многа… мяне́ раз адзін шпе́г вёў аж у кане́ц места… іду я, паўзе́ ні ў знак і ён… і быццам адзін аднаго ня бачым. Урэшце прышлі пад самую рэчку, ісьці дале́й няма куды, я павярнуўся да яго і кажу: сэр, ве́рнемся назад… Пачырване́ў ён, як рабіна, прамыкаў не́шта і зьнік, як воўк.