Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

ВАУЧ. Дзіўлюся, як мог сышчык пачырване́ць. На мой розум, сышчык такая жывёлінка, каторая сваё сумле́ньне прадае́ разам з скурай у пе́ршы дзе́нь паступле́ньня на службу.

НАТ. А можа той шпе́г якраз у той дзе́нь толькі дастаўся на службу і частка сумле́ньня яшчэ была пры ім.

ВАУЧ. Хіба-ж толькі так.

ЯКІМ. Не́шта-ж Васіля няма.

НАТ. Прыдзе, нідзе́ дзе́нецца.

ДЗІУНЫ (бярэ гітару — пяе́). Рабіна, рабіначка, рабіна мая, чаму ты, рабіначка, рана адцьвіла?

НАТ. Як не ў пару ты заіграў, браце.

ДЗІУНЫ. А што па твойму, се́сьці ды плакаць? Не, гэтаму ня быць, я ніколі ня плакаў і плакаць ня буду, няхай па тым плачуць, каму хаўтуры сяньня будуць, а я пяяць буду. (пяе́). Дзяўчына, дзяўчыначка, дзяўчына мая, чаму ты, дзяўчыначка, засмуцілася.

ЯКІМ. У гэтай пе́сьні сьвятыя словы і мэлёдыі, а колькі жалю і суму чуецца ў ёй. Хто можа не зразуме́ць яе́, толькі ня сын вёскі, чужым яна будзе чужою, а мне́ мілыя родныя абразы блізкія сэрцу.
Пе́сьня гэтая перанесла думкі мае
пад страху роднае хаткі к родным ме́жам дарагое бацькаўшчыны. О бацькаўшчына, як кахаю і ве́чна думаю аб табе́, а ці вярнуся калі, п ўбачу сваю матуленьку эх, доля — доля…

НАТ. Якім, — ве́рнемся… і хутка.

ДЗІУНЫ. Мы не павінны ве́рыць, што будзе ноч, што ня будзе дня, ня будзе сьве́ту!

ГРАБЯН. Бяз ве́ры ня можна жыць. Хоць і жыве́ такое пачуцьцё, што ня будзем жыць, ня будзем бачыць родных загонаў, мілых абразоў, але такое пачуцьцё трэба гнаць і ве́-