Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

рыць, моцна ве́рыць, што будзем жыць, будзем бачыць усіх.

ДЗІУНЫ. Каб я, Якім, ня знаў цябе́, як знаю, то мог-бы сьмела сказаць, што ты…

ЯКІМ. Што я?

ДЗІУНЫ. Ды проста спужаўся, што пе́ршаму табе́ выпала страляць у…

ЯКІМ. Ты так думаеш?

ДЗІУНЫ. Ну, а як-жа іначай… ты ў апошнюю часіну так крута падаўся думкамі да родных ме́жаў, як дзіця да маткі.

ЯКІМ. Як хочаш разумей, а родны загон і мілыя абразы ніхто і ніколі ня выганіць, калі яны рысуюцца ў вачох маіх.

НАТ. Я зусім разуме́ю Якіма, родныя абразы бацькі, маткі дарагі так, як родны край, скажэце мне, што варт той чалаве́к, каторы не кахае бацькаўшчыны.

ГРАБЯН. Той чалаве́к бяз сэрца, бяз душы, гнілое дуплё я шмат чуў пра людзе́й, каторыя ве́к зжывалі на чужыне, а паміраць прыходзілі на родную зяме́льку.

ВАУЧ. Жыды пе́ршыя… яны раскінуты па цэлым сьве́це, а зямля Ерузалімская ў іх ёсьць як памятка, памірае з іх хто, жме́нечку зямліцы тэй кідаюць у магілу… А ўзяць хоць-бы касту Брамінаў, у іх закон такі: пакінуў родны край, выехаў, то назад ня вѐрнешся, бо закон кажа такога разглядаць як не́прыяцеля і караць сьмѐрцю.

ЯКІМ (да Дзіўнога). Я, брат, і ня думаў палохацца, прыгавор напісан, падпісан, застае́цца толькі выпаўніць, ну і выпаўню, рука ня дрыгне́, калі сэрца кажа мсьціцца.

ДЗІУНЫ. Помста — страшная помста. Чулі, Бяздомнага павесілі?

УСЕ. Чулі…

ДЗІУНЫ. Забыцца не магу, так перад ва-