Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

чыма і стаіць худы з уваліўшыміся вачыма… замарылі і паве́сілі… я выляцеў, а ён завіс.

ЯКІМ. Колькі ён сядзе́ў?

ДЗІУНЫ. Гады два не́шта.

ЯКІМ. Цэлая ве́чнасьць.

ДЗІУНЫ. Праўду кажаш, цэлая ве́чнасьць, сядзе́ў я ў той час па сусе́дзтву з яго камерай, ноч, турма сьпіць, а ні шэлесту, ня спалася мне́… чую… стук, стук, клікае… усхапіўся я, даю адказ: ня сплю.
Вось і пачаў ён выстуківаць, што быў яго суд — суд скоры і справядлівы і не задоўга будзе кане́ц жыцьця… жанаты, і дзе́так двое, казаў, ёсьць, адрэс даў: прасіў зайсьці. Ня мог я дале́й слухаць стуку, падбе́г к дзьвярам, і пачаў валіць кулакамі што было сілы. Падняўся шум, па калідорах забе́галі, скрыгануў замок, адчыніліся мае́ дзьве́ры…

НАТ. Ну і што?

ДЗІУНЫ. Я дзіка глянуў на іх, се́ў на ўслончыку і сказаў: к чорту пайшлі сукіны дзе́ці…

ЯКІМ. А што было дале́й?

ДЗІУНЫ. Я ня ве́даю.

ГРАБЯН. Цябе́ пэўне палічылі за вар’ята і годзе, падумалі адно з двух, — ці звар’яцеў, ці захварэў…

ДЗІУНЫ. Палічылі хворым… бо на заўтра прышоў доктар і пытаўся што баліць мне́.

ЯКІМ. А што было далѐй?

ДЗІУНЫ. Пасьля таго ночы я ня спаў… пільнаваў усё, калі прыдуць браць Бяздомнага, і вось, ня памятую на каторы дзе́нь, чую цікаюцца… адчыніліся ў яго дзьве́ры… О Божа, калі пачаў я крычаць, калі пачаў крычаць, то ўся турма на ногі стала, чую крычаць там, і там, папрачыхаліся ўсе́… усім было вядома, што пакорныя паслугачы павялі шкоднага ім чалаве́ка.