Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

А можа ўсё добра будзе, ня буду аб гэтым думаць.
Які ён добры, Божа мой, ці можа быць хто другі… і як ня любіць такога чалаве́ка… жывучы ў вёсцы, я цаніла яго даражэй за дыямэнты і толькі чакала тае́ часіны, калі буду неразлучна з ім, аж вось тая часіна надыйшла… хто ве́дае, быць можа, з выхадам Якіма за дзьве́ры, расчынілася вялікая пропасьць між намі.
Божа, дай сілы прыждаць шчасьлівага канца… мы пакінем усё, пае́дзем далёка, каб забыцца, супачыць… але куды ж мы паѐдзем мяце́жныя душы, гдзе можам жыць спакойна, там, гдзе жыве́ праўда, а гдзе жыве́ праўда?
Няма праўды на сьве́це, няма нам ме́йсца ў сьве́це. (Становіцца на кале́ні, вялікая пауза).

(За сьцяной чуецца выстр. — адзін, другі).

ЗЬЯВА V.
ЯКІМ.

ЯКІМ. (З леварв. у руках — акрываўлены).

НАТ. Якім, што з табою, ці ранены?

ЯКІМ. Лёгка, дай вады.

НАТ. Ось прычувала маё сэрца, прычувала (дае́ ваду).

ЯКІМ. Не́прыяцель наш ня жыве́… Bасіля шкода, забілі і не скрануўся…

НАТ. Васілёк, Васілёк — як прычуваў, што ня ве́рнецца (абвязвае галаву).

За сцэнай шум.

ЗЬЯВА VI.
СТРАЖНІКІ.

СТРАЖ. Ні з места…

НАТ. (Засланіўшы сабой Якіма, хапае з стала левар.). Я не аддам Якіма, не аддам! (страляе — адзін падае).

ЗАСЛОНА.