Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная
АКТ III.

ЗЬЯВА I.

Дэкор. I-га акту. Маці за адным сталом — бацька за другім.

МАЦІ. І так няма ве́стачак ад Якіма… Бог сьвяты ве́дае, што з ім… пѐрш пісаў калі не калі, а цяпе́р і сьле́д страцілі… нічога ня піша, думай маці, што хочаш.
А цяпер-жа неспакой такі, бунты ўзьняліся, забастоўкі, ой, ой. Хлапе́ц малады, заўзяты, натрапіць на бяду, зложа галоўку.

БАЦЬКА. Але́, часы неспакойныя, нашто ўжо ў нашай вёсцы, і то што творыцца. Сяляне арэнды ня плоцяць, ле́с князя сякуць, а той стражнікаў на іх падсылае… Скажы ты мне́, гдзе Рыгор?

МАЦІ. Мала ён у хаце стыкаецца, з забастоўшчыкамі ў дружбу ўвайшоў, афішкі прыносіць, сялянам раздае́ць, вось і сюды частку прынёс.

БАЦЬКА. Дай сюды, гляну.

МАЦІ (падносе). Нічога не спазнаеш — няграматны.

БАЦКА. Няграматны і сляпы родныя браты. Вось пачакаю Бутрыма, або дачку Насты, тыя прачытаюць.

МАЦІ. Успомніў ты пра дачку Насты.

БАЦКА. Пра Аксіньню?

МАЦІ. Але-ж.