Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/29

Гэта старонка не была вычытаная

БАЦЬКА. Добрая дзяўчына, маю на ўвазе яе́.

МАЦІ. Жонка для Рыгора — хоць куды.

БАЦЬКА. А чаму-ж? Якіма ажэнем з Наталкай, а Рыгора з Аксіньняй… няхай-бы жылі, як людзі добрыя жывуць.

МАЦІ. Нічога няма ле́пшага, як дзяце́й паставіць на ногі.

БАЦЬКА. Ці дажджом мы гэтага?

МАЦІ. Вось-жа пра тое, няма Якіма, хата пустая і чорных думак поўна галава, як ні гляну ў цёмны кут, заўсёды це́нь бачу яго, ні то ён хвор, ні то ён ня жывы.

БАЦЬКА. Надумаешся за дзе́нь, а ўве́чары мітусяцца це́ні.

МАЦІ. Стараюся другі раз ня думаць, усё роўна зьяўляецца сынок мой.

БАЦЬКА. Зусім зразуме́ла, твае́ думкі бягуць да яго, а яго да цябе́ і ў той мамэнт, калі ты бачыш це́нь яго, ён бача це́нь твой.

МАЦІ. Каб-жа так, тады ўве́сь неспакой на бок.

БАЦЬКА. Ліст-бы папасьці ў рукі, стопудовы ціжар з грудзе́й зваліўся-б.

ЗЬЯВА II.

СЕЛЯН. Добрага дня ў хату!

БАЦ. і МАЦІ: (адказ) Добры дзе́нь!

БАЦЬКА. Гдзе быў, сусе́дзе?

СЕЛЯН. У воласьці, клікалі, каб арэнду нёс, а то казалі — выкідаць будуць.

БАЦЬКА. Ну і што-ж занёс?

СЕЛЯН. Пакуль што не, але занесьці трэба, няхай будзе спакой у маёй хаце і ў палацы князя.

БАЦЬКА. Вядомая рэч, што так, дзеля спакою апошнюю злыбяду аддасі, абы ня грызла думка.