Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

СЕЛЯН. Гэта-ж я і не кажу, далі мне ў воласьці (пачынае шукаць), а… гдзе ж запрапасьціўся, вось ня была-б то савіная галава, пра арэнду кажу, а пра тое, што далі, і маўчу сабе́ (шукае).

БАЦКА. Аб чым, суседзе, гутарыш?

СЕЛЯН. Ды пра тое, паклаў і сам ня ве́даю, гдзе… а… гдзе-ж ён… А, ёсьць… для вас ліст.

МАЦІ і БАЦЬКА (бяручы ліст). Для нас, для нас?..

МАЦІ. Ад Якіма, здае́цца?

БАЦЬКА. Так і ёсьць, ад яго, і кручочкі і літаркі ўсе́ яго…

МАЦІ. Дай сюды (вырывае з рук).

БАЦЬКА. Чакай, чакай, дай паўзірацца.

МАЦІ (выхапіўшы). Пе́рш я, а пасьля ўжо ты.

БАЦЬКА. І гутаркі няма ад яго… вось табе́ і це́нь, ты ўсё думала пра яго, а ён, адчуваючы тваю думку, шле́ць да цябе́ сваю.

МАЦІ (да селяніна). Можа граматны?

СЕЛЯН. Гдзе тая грамата, адну тую літарку ўсяго і ве́даю, што на абаранак падобна, як яна (думае) вось пахваліўся — і ўспомніць не магу, а больш граматы ані ў зуб.

БАЦЬКА. Як на бяду ні Рыгора, ні Бутрыма, нікога няма.

МАЦІ (разгляд. ліст). Гусьценька як, сыночак мой піша да нас, хоць-бы баржджэЙ прыйшоў хто.

СЕЛЯН. А пра якога, цётка, Бутрыма ўспаміналі?

МАЦІ. Ды пра нашага засьцянкоўца.

СЕЛЯН. Ага, ве́даю, дык кажаце ён прыдзе сюды?

МАЦІ. Павінен быць, ён што дня тут.

СЕЛЯН. Крыху пачакаю, каб дарэмна ног ня біць.