Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/32

Гэта старонка не была вычытаная

МАЦІ. Ну, хутчэй чытай.

БУТРЫМ. Але ж каторы пе́рш чытаць?

БАЦЬКА. Ну хоць-бы той, што ў правай руцэ.

БУТРЫМ. Пачнем з яго… „Дарагія бацькі і брат Рыгор, я жыў, здароў, навука йдзе́ нішто, рэдка пішу, бо ве́льмі заняты, у нас ўсё добра, Наталка здарова, зьбіраемся ў другое ме́ста на вышэйшыя курсы“.

МАЦІ. Ну, і чаго-ж яшчэ?

БАЦЬКА. Здаровы, ну і дзякуй Богу!

БУТРЫМ. Ну, а цяпе́р — што мая зязюля піша? (чытае). Якраз тое самае… па ўсім відаць, што ўсё добра…

СЕЛЯН. Дай Божа табе́ гэткае багацьце, як ты ўзбагаціў нашую душу.

БАЦЬКА. Ве́льмі-ж прыемныя ве́сткі прынёс, — што і казаць.

БУТРЫМ. Здае́цца, дзіця сваё бачу, гле́дзячы на ліст.

МАЦІ. Гляджу я на ліст, а ў маіх вачох літары скачуць, вось што значыць матчына сэрца — і дрыжыць і ные, разам да радасьці і да жалю даводзіць.

БУТРЫМ. Рыгор, пэўне, ня ве́дае нашае радасьці?

МАЦІ. Не́шта ня пільнуецца хаты.

БАЦЬКА. З забастоўшчыкамі пасябраваў.

БУТРЫМ. Каго-ж ды каго, кума, лічыш забастоўшчыкамі: вучыцеля нашага або каморніка?

МАЦІ (дае проклямацыі). Вось глянь, тады ўбачыш.

БУТРЫМ. Бачылі ўжо, бачылі дый чыталі разоў колькі… рэч не благая… праўду рэжа, слухаць толькі.

СЕЛЯН. Як ні глядзі, а бе́дным людзём дыхаць цяжка, ні сказаць, ні зрабіць нічога