Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/34

Гэта старонка не была вычытаная

СЕЛЯН. Зусім зразуме́ла, сусе́д, пе́рш вось спрабуем бараніцца, а посьле ужо што будзе, а ну, суседзе, пазыч на часінку калка, пайду няпрошаных гасьцей прыму. (бярэ кол).

МАЦІ. Чалаве́ча, куды ты, падумай што робіш?

СЕЛЯН. Даруйце, але іначай нельга… (пайшоў).

БУТРЫМ. Па мойму, далі Бог па пойму, гэта праўдзівы рыцар…

ЗЬЯВА VII.
АЛЬЖБЕТА.

АЛЬЖБЕТА. Бутрым, хавайся, цябе́ стражнікі шукаюць…

БУТРЫМ. Кажаш хавацца?

АЛЬЖБ. А то як-жа іначай, хіба ня ве́даеш, што з гэтага будзе… што, ты ня ве́даеш крывапіўцаў гэтых.

БАЦЬКА (ля вакна). Ой, ой; пачалі не́кага біць…

БУТРЫМ. Ве́даю… і дзеля гэтага іду… гдзе Рыгор?

МАЦІ. Што ты, кум… з глузду зье́хаў, ці якое ліха… як можна Рыгора вызываць на такую бяду…

АЛЬЖБ. Сядзь табе́ кажу…

БУТРЫМ. Як-то сядзь, хто можа сядзе́ць, га?

МАЦІ (да бацькі). А ты адступіся ад вакна… учарэпіўся, як п‘яны за плот.

АЛЬЖБ. Ты паслухаеш ці не? куды ты выбіраешся, ці маракуе твая галава?

БУТРЫМ. Ты хіба жартуеш?

АЛЬЖБ. Якія тут жарты. Сядзь, кажу табе.

БУТРЫМ. І ня думаю… Пусьці мяне́…