Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

што скажаш ты на гэта? хачу чуць слова шчырае пры бацьку пры матцы… кажы… любіш?

АКСІН. Люблю…

РЫГОР. Трохі сароміцца, але нічагутка, я чуў шчырэйшы адказ… (да бацькі) а што гэта, татка, выглядаеце ў вакне?

БАЦЬКА. Так, пазіраю на сьве́т Божы.

МАЦІ (засланяючы). Ды так стары глядзіць, — не зважай, сынку…

БАЦЬКА. Несупакой, сынку, у сьве́це, — вось бяда.

МАЦІ. Які там несупакой, старому дзівы наладзіліся, а ён не супакой угле́дзіў… няслухай яго, можа папалуднуеш, сынку, згаладаў нябось?

РЫГОР. З ахвотай — калі ласка.

МАЦІ. Папалуднуй ды вось ліст прачытай, што Якім прыслаў.

РЫГОР. Што кажаце: ліст, Якім прыслаў ліст?

МАЦІ. Прыслаў, прыслаў, чакай, дай жа пе́рш стравы ўліць…

РЫГОР. Э! Не, цяпе́р не да яды… я е́сьці нічога ня буду, дайце мне́ ліст, дайце мне гэтае шчасьце ў рукі, дайце яго.

МАЦІ. Вось паглядзі, пачытай…

РЫГОР (да Аксін). Ну, сарока-белабока, дзівіся, чытаць буду…

АКСІН. Чытай, чытай, паслухаю…

РЫГОР. Ага, я і забыўся… сягоньня нараніцы бачыў сон, быццам то я йшоў ноччы праз пушчу і ўгле́дзіў перад сабою таемны агоньчык — я за ім, ён дале́й, я за ім, ён дале́й, і урэшце шырэй я шагануў, і аганьчык апынуўся ў маіх руках. Дык вось ён таемны, папаўся ў мае́ рукі… добра…

МАЦІ. Праўдзівы твой сон, ой праўдзівы.