Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА IX.
НАСТА.

НАСТА. Галоўка мая нешчасьлівая, што парабілася ў нас… стражнікі наляце́лі, людзе́й б’юць… Сініцу забілі, Бутрыма акале́чылі (выбягае).

РЫГОР. Што? стражнікі Бутрыма б’юць? (устае́).

МАЦІ. Рыгорка, сынку, куды ты?

БАЦЬКА. Ня йдзі, паслухай… нас…

РЫГОР. Пусьце́це мяне́, я толькі гляну, пусьце́це.

АКСІН. Рыгор… што з табою…

РЫГОР. Даруйце, але я не зьнясу зьдзе́ку, (бярэ кол) стражнікі людзе́й б’юць; а я сядзе́ць буду.

МАЦІ (на кале́нях). Рыгорка, пабойся Бога, шануй маю старасьць.

БАЦЬКА. Паслухай, ня йдзі, цябе́ заб’юць, ня йдзі.

РЫГОР. Пусьце́це, я адамшчуся, аж зямля задрыжыць (пабе́г).

АКСІН (моцна крыкн.). Рыгор, падумай, што робіш! (выбягае).

УСЕ (плачуць).

МАЦІ. Што за няшчасьце абрушылася на нас Божа… Божа…

БАЦЬКА (ля вакна). Ой, ой, (закрывае твар).

ЗЬЯВА X.
(Сяляне ўносяць Бутрыма, Альжбе́та прыгаварваючы).

БУТРЫМ (стогне).

АЛЬЖБ. А мой-жа ты сакалок, а мой-жа ты галубок, на каго-ж ты мяне́ пакідаеш? (і так уве́сь час).