Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная

БАЦЬКА. У мяне́ мову адняло…

МАЦІ. Матачка найсьвяце́йшая, ратуй нас, ня дай загінуць (станов. на кале́ні).

АЛЬЖБ. Ай… памірае… памірае…

БАЦЬКА. Сьве́чку… сьве́чку… (падносіць сьвечку).

АЛЬЖБ. Божа, Божа, за што пакута гэтакая, за што, за якія грахі…

УСЕ (на кале́нках пры Бутрыму).

ЗЬЯВА XI.
РЫГОР (з калом у руках).

РЫГОР. (дзіка) Што? памер? (ставіць кол) Бацька, я адамшчуся за цябе́, каб мог ты ўстаць і глянуць (стан. на кале́ні), як пакорна ляжаць царскія паслугачы.

ЗЬЯВА XII.
АКСІНЬНЯ.

АКСІН. Рыгорка, Рыгорка, уцякай, стражнікі па цябе́ йдуць…

РЫГОР. І ня думаю… (устае́, бярэ кол і ставіць ля сябе́).

ЗЬЯВА XIII.
СТРАЖНІКІ.

РЫГОР. Па мяне́? Ні з ме́сца сабачыя сыны, а то… (хапае кол) я сам… прыду… чакайце на дварэ…

АКСІН.
БАЦЬКА і
МАЦІ.
)
)
)
Рыгор… Рыгор… на каго ты
нас пакідаеш?.. (гістэрычна
плача апе́ршыся на пле́чы
)