Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная

АКТ IV.

(Турма… у вакне́ Якім… нагляднік стаіць на лаўцы, стораж сядзіць).

ЯКІМ. Вось цяпе́р будзе спакой. Праз колькі дзён маё цягучае жыцьцё будзе скончана і ў памяць аба мне́ застане́цца курганок насыпаны чужой рукою. Ня скажуць гэтыя нямыя сьве́дкі, няпрыступныя муры, матцы ці бацьку калі-б часам падыйшлі сюды, што там на зялѐзным круку хістаўся іх любы сын.
Ніхто ня будзе відзець, гдзе пахована скорчыўшаеся ад сударгі це́ла, бацькі і тыя згубілі сце́жку ка мне́.
Не шкадую жыцьця, ня страшуся сьме́рці, але тая думка, думка што, ня ўбачу бацькоў, брата, страшна гняце́ мяне́.
О! каб ве́далі, хто я такі, то тым бацьком ня было-бы ме́йсца на сьве́це, але ня ве́даць ім, хто я.

СТОР. Эх, маліна, радуешся, што фаміліі ні ведаем, ні усё роўна, заслуга адна… як на мой розум прозвішчэ аткрыць трэба, прышлі бы бацькі, паспавядаўся-бы, жыць жэ, сам ведаеш, ні так многа.

ЯКІМ. Ня кратайце старых, ня ве́даюць — спакайне́й дыхаць…

СТОР. Вашага брата бунтаўшчыка ня так лёгка ўгаварыць… з вас рэдка хто гавора, як чалаве́к, а то ўсё зверам накідаюцца.