Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

ЯКІМ (кашляе). Якое пустое жыцьцё, ні сколькі не шкадую яго… толькі дзяціныя часы стаяць перад вачыма.
О вёска, вёска, колькі багацьця ў цішы тваёй, у патухаючых маіх вачох рысуюцца не́ба, ляскі, хмызьнячкі, гдзе сонныя бярозкі ў новым узеру прывітаюць вясну… манячы да сябе́ мятлікоў і вясёлых птушак, зарніцы, зялёныя стагі, жне́і і родныя пе́сьні.
І тая восень, што ў пышным вянку з жоўтага лісьця бродзіць па лясох зьмяняючы колеры падве́шаваючы павучыньне і сьне́г… што посьцілкай вялікай засьцілае ме́жы дарагой бацькаўшчыны. —
Успаміны, успаміны, якія вы мілыя, да- рагія… (глядзіць на не́ба).
Зорачка ясная, ці ня ты будзеш правадырка ў маім цягучым жыцьці, ты, як вартаўнік, зьзяеш на цёмным не́бе і сьве́ціш людзём зблудзіўшымся ў нязнаных пуцінах жыцьця… Ты сьвѐціш мне́, ты сваім прыхільным паглядам углядаешся на страху нашае хаткі, гдзе матуля ў гэтую часіну пралівае горкія сьлёзы і моліцца, каб сын іх наблукаў на сьце́жку, на каторай магла-б знайсьці яго.
Ты сьве́ціш мне́ тут, а заўтра твой блеск будзе іскрыцца на жоўтым пясочку магілы мае́. Ты будзеш сьве́дка, куды сьцягнуць задушанае маё це́ла і там ты зазьзяеш, але вочы маѐ ня спаткаюцца з паглядам тваім.

(За сцэнай ле́дзь чуваць зык іскрыпкі).



ЯКІМ. Чароўныя зыкі… а кроў стыгне… стыгне.

(Больш ў вакне́ не паказваецца).

СТОР. Цікавыя людзі… колькі я бачыў за сваю службу такіх рызыкантаў, усѐ яны