Старонка:Апошняе спатканьне (1919).pdf/42

Гэта старонка не была вычытаная

галосяць, жале́юць жыцьця… а сюды, глядзіш, ідуць.
Ня раз я глядзе́ў на іх і думаў: чаго трэба ім… Якой скулы ні хапае ім… сытыя, здаровыя, жыць і ня думаць пра турму, дык нябось, абрыдне салодкае жыцьцё, падай сюды горкае, кіслае, салёнае, у турму пастукаю, мо’ адчыняць, а нашая справа такая: стукаецца начлежнік, адчынай дзьве́ры шырэй.
І хто іх бацькі, уразуме́ць трудна, гэта каб ні расталкаваць дурням, што забіваць нікога ня можна, што сьвятыя Божыя заповедзі забараняюць рабіць гэта, — дык-жа не, бацькі нічога ня кажуць, а яны рады стараюцца, ломяць направа і нале́ва галовы людзём (плюе́). Учора так сама прыве́зьлі не́йкага разбойніка, той стражнікаў набіў, ды кажуць так азьвярэў, што ле́дзь супакоілі, асілак, відаць, адзін пяцярох калком паклаў.

НАГЛ. Праўду кажаце, гаспадзін старшы, ачмурэла маладзе́ж.

СТОР. І ўсё як ні глянеш студэнты, студэнты, людзі вучоныя, ні салапякі якія, алісьцікраты.

НАГЛ. З нас, людзе́й прастых, ніхто так ня робіць, наш брат пехота ці з п’яна каго абязьвечыць, ці так у морду дасьць, ну а калі адзін аднаго абкрадуць, дык на гэтым і ўсё.

СТОР. 20-ць гадоў мае́ службы у сьце́нах гэтае турмы і 20-ць гадоў ваюем з бунтаўшчыкамі. Пе́рш нам здавалася, калі аднаго-другога акуратна паве́сім, то на гэтым і скончыцца іх рызыка, а вось цяпе́р праканаліся, што не памагае нічога.
Ці ўспомне ўсіх галава, каго толькі з гэтае каморкі вывелі, студэнта з чорнай барадой паве́сілі, нейкага так сама сухотніка, па-